Каля 3000 кіламетраў беларускіх дарог пройдзена творчай групай агенцтва «Аdлiга» ў пошуках фотаматэрыалаў у межах ўнікальнальнага праекта для прадрыемтсва Condor — «Чароўныя вітражы Беларусі».
У выніку атрымаўся не проста мастацкі фота-праект, а праект-даследванне і праект-адкрыццё нашай яскравай культурнай спадчыны.
Нажаль сёння няма адзінага поўнага каталога ці нават уліковага спіса старадаўніх беларускіх вітражоў. У асноўным нам даводзілася карыстацца каталогамі архітэктурных помнікаў і, ужо пасля, самім, правяраць наяўнасць і стан асноўнага прадмету нашага інтарэсу.
Хадою доўгіх і руплівых пошукаў інфармацыі пра захаваныя на сёння вітражы нас чакалі адкрыцці. А іншы раз, пры канцы чароднага маршрута чакала горкае пачуццё расчаравання ад таго, што мы недзе мы ўжо спазніліся.
Але самае галоўнае адкрыцце нашага праекта гэта людзі. Людзі, якія нам дапамагалі, людзі якія нас сустракалі і, самае важнае, людзі, якія здолелі да нашых дзён захаваць хараство даўнішніх шкляных твораў. Захаваць не толькі насуперак няўмольнай хадзе часу, але і насуперак шматлікім войнам і жорсткім уладным захадам.
Насценны каляндар
«Чароўныя вітражы Беларусі»






Творчая група фота-праекта: Артур Вакараў, Анатоль Лазар, Павал Раманоўскі. Адміністратар фота-праекта Тацяна Наважылава.
Дарэчы.
Для замоўцы ўжо падрыхтавана серыя каляндароў. Але ж унікальнага дакументальнага фота-матэрыялу сабрана нагэтулькі багата, што было вырашана падрыхтаваць у 2008 годзе тэматычную выставу і адмысловы «буйнафарматны» праект «Чароўныя вітражы Беларусі».
О компании:
РГ «Аdлiга»
РБ, Минск, ул. Мележа, 5/1, оф. 309, 304
+375 17 262 06 89
http://adliga.com/
adliga@adliga.com
